Тыдзень спорту і здароўя
З 22 па 27 верасня ва ўстанове адукацыі прайшоў ”Тыдзень спорту і здароўя“. Вучні школы прынялі актыўны ўдзел у гэтым мерапрыемстве. Пасля ўрачыстай цэрымоніі адкрыцця ”Тыдня спорту і здароўя“ для вучняў пачатковых класаў прайшла інфармацыйная гадзіна ”Беларусь спартыўная“.
Сярод найбольш значных і адметных мерапрыемстваў, арганізаваны і праведзены: анлайн – конкурс па фізічнай культуры і спорту ”Алімпіёнік“ для вучняў 3 – 10 класаў.
Вучні малодшых класаў удзельнічалі ў спартыўным свяце ”Здаровы я – здаровая сям’я“
Для навучэнцаў сярэдняга і старэйшага звяна праведзены больш сур’ёзныя спартыўныя мерапрыемствы: лёгкаатлетычны крос, спаборніцтвы па валейболе і піянерболе.





Настаўнік фізкультуры і здароўя Лось І.У.