Як мы сустракалі Новы год
Напярэдадні Новага года ў кожны вугалок свету прыходзіць добрая, прыгожая, чароўная казка.
24 снежня 2025 года ў нашай установе адукацыі для выхаванцаў дашкольнай групы і вучняў школы праведзены навагоднія мерапрыемствы.

Казачна ўпрыгожаная зала, зіготкія агеньчыкі, прыгожая ёлка, займальныя танцы, любімыя песні падарылі дзецям і гасцям святаў навагодні настрой. Дзеці былі ў захапленні ад нечаканых навагодніх сюрпрызаў і сустрэчы з Дзядулем Марозам, Снягуркай і іншымі героямі свята!

Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці В.С.Хаян