Акцыя "Нашы дзеці"
Шчаслівыя дзіцячыя ўсмешкі – галоўны навагодні цуд, які дорыць рэспубліканская дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”. Ініцыяваная яшчэ ў 1995 годзе акцыя “Нашы дзеці” нязменна праходзіць пад патранатам Прэзідэнта і ўжо стала часткай нашай культуры.
ДУА “Залеская сярэдняя школа Глыбоцкага раёна” традыцыйна, з году ў год, прымае ўдзел у гэтай акцыі. Кожны снежань, на прыканцы каляндарнага года, вучні з задавальненнем прымаюць актыўны ўдзел у дабрачынных кірмашах. Так і ў гэтым годзе, 16.12.2025 г, адбыўся дабрачынны кірмаш “Цуды на Каляды”.

На сродкі, выручаныя на дабрачынным навагоднім кірмашы, былі падрыхтаваны падарункі выхаванцам ДУА “Сацыяльна-педагагічны цэнтр Глыбоцкага раёна” у рамках акцыі “Нашы дзеці”.

Вучань 10 класа Талкач Аляксей з выхаванцамі ДУА “Сацыяльна-педагагічны цэнтр Глыбоцкага раёна”
Акцыя “Нашы дзеці” дазваляе ўсім без выключэння адчуваць сябе патрэбнымі і важнымі.
Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці В.С.Хаян