Дзень Чарнобыльскай трагедыі
26 красавіка 2026 года — 40-я гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Гэта дата, якая раздзяліла жыццё на «да» і «пасля», назаўжды застанецца чорным днём у гісторыі чалавецтва. У памяць аб трагедыі ва ўстанове адукацыі прайшоў рад мерапрыемстваў, у час якіх навучэнцы нагадалі пра хроніку падзей ночы 26 красавіка 1986 года, пра маштабы радыяцыйнага забруджвання і подзвіг ліквідатараў, разгледзілі наступствы экалагічнай катастрофы для народа Беларусі. Гісторыю Чарнобыля забываць нельга, каб такая трагедыя ніколі не паўтарылася.




Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Хахолка Т.Б.