Пераможцы конкурсу ”Жывая класіка“
25 красавіка Аніська Алег, навучэнец 10 класа, і Альхімовіч Мікіта, навучэнец 3 класа, прынялі ўдзел у конкурсе юных чытальнікаў. Конкурс праходзіў пад дэвізам: ”Стваральная сіла беларускага слова: з рук маці – у сэрца Радзімы “.
Альхімовіч Мікіта атрымаў дыплом II ступені ва ўзроставай катэгорыі 1 – 4 класы. Аніська Алег атрымаў дыплом III ступені ва ўзроставай катэгорыі 9 – 10 класы.
Віншуем пераможцаў конкурса і жадаем ім поспехаў!

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Грыбун А.М.