Пераемнасць дзіцячага сада і школы
Тыдзень супрацоўніцтва “Пераемнасць дзіцячага сада і школы”
З 11 па 17 мая прайшоў Тыдзень супрацоўніцтва “Пераемнасць дзіцячага сада і школы”. У межах тыдня настаўніца пачатковых класаў Казлоўская А.Р. наведала ДУА “Запрудскі дзіцячы сад Глыбоцкага раёна”, прысутнічала на занятках у групе. Дашкольнікі паказалі свае музычныя здольнасці, смеласць і лоўкасць у спартыўных спаборніцтвах.
Выхавальнікі дашкольнай групы Арцішэўская Л.В., Далідзёнак І.А. і настаўніца пачатковых класаў Казлоўская А.Р. абмеркавалі далейшую работу па забяспячэнню паспяховай адаптацыі выпускнікоў дашкольнай установы ў першым класе. Настаўніца пачатковых класаў падрыхтавала памяткі для бацькоў “Роля бацькоў у суправаджэнні дзіцяці на этапе пераходу з дзіцячага сада ў школу”.
Чатыры будучыя першакласнікі наведалі ДУА “Залеская дзіцячы сад – сярэдняя школа Глыбоцкага раёна”. Дзеці пазнаёміліся са школай, сваім класам, прысутнічалі на музычным занятку ў 1-м класе.Дашкольнікі атрымалі новыя ўражанні ад зносін з дарослымі сябрамі.

На занятку ў ДУА “Запрудскі дзіцячы сад Глыбоцкага раёна”

Занятак “Давайце пазнаёмімся”

Будучыя першакласнікі падчас знаёмства са школай і класам
Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці
Альхімёнак Н.Я.