Дзень ведаў 2021
І этап репетиционного тестирования 2019/2020 учебный год
Пераемнасць дзіцячага сада і школы
Военно-спортивная игра «Зарница»
Поздравляем с победой!
Працоўная акцыя “Дзе працуем і жывём, там парадак навядзём”
Краеведческо-исследовательская и музейная деятельность в учреждении образования
У 2021/2022 навучальным годзе першы званок празвінеў для двух першакласнікаў: Касцюк Алісы і Салаўя Аляксея. Праводзілі іх на першы ўрок нашы будучыя выпускнікі, навучэнцы 11 класа. Віншуем навучэнцаў і педагогаў з Дн... Читать далее...
     I этап репетиционного тестирования по учебным предметам за курс общего среднего образования с предоставлением решения заданий теста для выполнения работы над ошибками будет ... Читать далее...
Тыдзень супрацоўніцтва “Пераемнасць дзіцячага сада і школы”   З 11 па 17 мая прайшоў Тыдзень супрацоўніцтва “... Читать далее...
6 мая каманда учереждения образования приняла участие в военно-спортивной игре «Зарница». В ходе игры мальчики и девочки имели возможность проявить не только силу, быстроту, выносливость и ловкость, но и эр... Читать далее...
Поздравляем с победой! Завершился II этап... Читать далее...
Працоўная акцыя “Дзе працуем і жывём, там парадак навядзём”          З ... Читать далее...
Ресурсный центр в Залесской с... Читать далее...

       Матэрыялы даследчай працы прысвечаны вывучэнню і даследаванню гісторыі жыцця і дзейнасці старавераў у вёсцы Залессе (Залескі сельсавет Глыбоцкага раёна). Мэтай даследавання з’яўлялася вывучэнне гісторыі з’яўлення старавераў на Залесчыне; раскрыццё асаблівасцей іх побыту, жыцця, звычаяў, мовы; асвятленне падзей, звязаных з дзейнасцю стараверскай царквы-малельні ў в. Залессе. Былі даследаваныя былая стараабрадніцкая царква-малельня ў в. Залессе; частка вёскі – былая в. Нова-Аляксандраўка – заснаваная, забудаваная і заселеная стараверамі ў 1860-ым годзе; старажытныя пахаванні старавераў на могілках за в. Залессе.

Асаблівасцей жыцця і побыту стараверскай абшчыны ў Залессі да гэтага часу амаль што не даследаваліся на ўзроўні навукова-даследчай працы. Старонкі краязнаўчага летапісу аб жыцці старавераў вывучаліся на занятках краязнаўчага гуртка асобна па тэмах: асаблівасці мовы (дыялекту), гісторыя царквы-малельні, камяні і крыжы на стараверскіх могілках, фальклор старавераў.

На дадзены момант рэсурсны цэнтр змяшчае ўвесь аб’яднаны даследаваны матэрыял па гэтай тэме. Маюцца матэрыялы па выніках вывучэння асаблівасцей імён і прозвішчаў старавераў Залесся, іх побыту і абрадавых рытуалаў, мовы, звесткі аб дзейнасці стараверскай царквы-малельні і прычынах яе закрыцця. Па сабраных і запісаных успамінах старажылаў вёскі Залессе адноўлены гістарычны летапіс жыцця і дзейнасці стараверскай абшчыны вёскі  Нова-Аляксандраўка з 1860 года і па наш час. Запісаны фальклорны матэрыял старавераў складае асноўную метадычную базу рэсурснага цэнтра па краязнаўству і музеязнаўству ўстановы адукацыі для правядзення заняткаў аб’яднання па інтарэсах “Юныя краязнаўцы” па тэме “Фальклор Залесчыны”. Сабраны матэрыял па абрадавай і пахавальнай культура старавераў Залесся, адноўлены гістарычны летапіс дзейнасці стараабрадніцкай царквы ў вёсцы Залессе, сабраны фотадакументальны і гістарычны матэрыял аб жыцці старавераў у Залессі складае асобны тэматычны аддзел музейнай экспазіцыі школьнага гісторыка-краязнаўчага музея “Мінулае Залесчыны” і даступны для наведвальнікаў рэсурснага цэнтра.