Галоўная
У рамках шостага школьнага дня 31 кастрычніка прайшло пазнавальнае мерапрыемства, прысвечанае гісторыі ўстановы адукацыі. Кіраўнік школьнага музея Шарыпкін Рыгор Леанідавіч арганізаваў выставу ”Знакамітыя выпускнікі школы“, якая змяшчае інфармацыю аб выпускніках, якія праславілі і праслаўляюць не толькі Залескую школу, раён, вобласць, але і рэспубліку, у тым ліку за яе межамі. З апошніх навін быў прадэманстраваны ўрывак перадачы АТН ”Наша раніца“ ад 29.10.2026, у якой прыняў удзел наш выпускнік Аляксандр Жалудкевіч, удастоены звання ”Мінчанін года – 2026“ у вобласці матэрыялазнауства. Шмат цікавага і новага даведвліся навучэнцы аб гісторыі школы.



Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Хахолка Т.Б.