Форум лидеров ОО «БРПО» и ОО «БРСМ»  «Преемственность поколений»
ПУТЕШЕСТВИЕ ПО ЛУЧАМ ОКТЯБРЯТСКОЙ ЗВЕЗДОЧКИ
Аздараўленчы лагер "Васілёк"
Ярмарка целевой подготовки
Экскурсіі ў школьны музей
Інфармацыйная гадзіна ШАГ “Я і школа” 5 клас
Інфармацыйная гадзіна ШАГ “Я і школа” 5 клас
31 октября 2026 года на базе  филиала «Ивесь» состоялся традиционный V районный. Это масштабное событие объединило самую активную, целеустремленную и инициативную молодежь Глубокского района. Представителями от наш... Читать далее...
ПУТЕШЕСТВИЕ ПО ЛУЧАМ ОКТЯБРЯТСКОЙ ЗВЕЗДОЧКИ В нашей пионерской семье пополнение:30... Читать далее...
5 лістапада 2026 г. “Дзень гісторыі”      &nbs... Читать далее...
05.11.2026 года учащиеся 11 класса посетили профориентационное мероприятие «Ярмарка целевой подготовки», которое прошло на базе  ГУО «Средняя школа № 1 им. П.О.Сухого».  Ребята познакомились с условиями пост... Читать далее...
Інфармацыйная гадзіна ШАГ “Я і школа” 5 клас “Залеская СШ – старонкі гісторыі”. Вучні 5-га класа. 22 кастрычніка 2026 г. Класны кіраўнік 5 класа Шарыпкін Р.Л.... Читать далее...
Інфармацыйная гадзіна ШАГ “Я і школа” 5 клас “Залеская СШ – старонкі гісторыі”. Вучні 5-га класа. 22 кастрычніка 2026 г. Класны кіраўнік 5 класа Шарыпкін Р.Л.... Читать далее...

       Матэрыялы даследчай працы прысвечаны вывучэнню і даследаванню гісторыі жыцця і дзейнасці старавераў у вёсцы Залессе (Залескі сельсавет Глыбоцкага раёна). Мэтай даследавання з’яўлялася вывучэнне гісторыі з’яўлення старавераў на Залесчыне; раскрыццё асаблівасцей іх побыту, жыцця, звычаяў, мовы; асвятленне падзей, звязаных з дзейнасцю стараверскай царквы-малельні ў в. Залессе. Былі даследаваныя былая стараабрадніцкая царква-малельня ў в. Залессе; частка вёскі – былая в. Нова-Аляксандраўка – заснаваная, забудаваная і заселеная стараверамі ў 1860-ым годзе; старажытныя пахаванні старавераў на могілках за в. Залессе.

Асаблівасцей жыцця і побыту стараверскай абшчыны ў Залессі да гэтага часу амаль што не даследаваліся на ўзроўні навукова-даследчай працы. Старонкі краязнаўчага летапісу аб жыцці старавераў вывучаліся на занятках краязнаўчага гуртка асобна па тэмах: асаблівасці мовы (дыялекту), гісторыя царквы-малельні, камяні і крыжы на стараверскіх могілках, фальклор старавераў.

На дадзены момант рэсурсны цэнтр змяшчае ўвесь аб’яднаны даследаваны матэрыял па гэтай тэме. Маюцца матэрыялы па выніках вывучэння асаблівасцей імён і прозвішчаў старавераў Залесся, іх побыту і абрадавых рытуалаў, мовы, звесткі аб дзейнасці стараверскай царквы-малельні і прычынах яе закрыцця. Па сабраных і запісаных успамінах старажылаў вёскі Залессе адноўлены гістарычны летапіс жыцця і дзейнасці стараверскай абшчыны вёскі  Нова-Аляксандраўка з 1860 года і па наш час. Запісаны фальклорны матэрыял старавераў складае асноўную метадычную базу рэсурснага цэнтра па краязнаўству і музеязнаўству ўстановы адукацыі для правядзення заняткаў аб’яднання па інтарэсах “Юныя краязнаўцы” па тэме “Фальклор Залесчыны”. Сабраны матэрыял па абрадавай і пахавальнай культура старавераў Залесся, адноўлены гістарычны летапіс дзейнасці стараабрадніцкай царквы ў вёсцы Залессе, сабраны фотадакументальны і гістарычны матэрыял аб жыцці старавераў у Залессі складае асобны тэматычны аддзел музейнай экспазіцыі школьнага гісторыка-краязнаўчага музея “Мінулае Залесчыны” і даступны для наведвальнікаў рэсурснага цэнтра.