Школьны стандарт

уваходзіць у склад асацыяцый (саюзаў) і іншых аб’яднанняў некамерцыйных арганізацый; ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі.
5. Установа забяспечвае:
якасць адукацыі;
падбор, прыём на працу і расстаноўку кадраў, павышэнне іх кваліфікацыі;
захаванне санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў;
стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў;
распрацоўку і прыняцце правіл унутранага распарадку для навучэнцаў;
стварэнне бяспечных умоў знаходжання навучэнцаў, законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў, педагагічных і іншых работнікаў Установы ў будынку і на яе тэрыторыі (прапускны рэжым, пералік прадметаў і рэчываў, забароненых да захоўвання і выкарыстання вучнямі, іншыя меры);
маральнае і матэрыяльнае стымуляванне навучэнцаў, педагагічных і іншых работнікаў Установы;
меры сацыяльнай абароны навучэнцаў;
стварэнне неабходных умоў для арганізацыі харчавання і аказання медыцынскай дапамогі;
удзел у фарміраванні кантрольных лічбаў прыёму;
азнаямленне асоб, законных прадстаўнікоў непаўналетніх асоб пры прыёме (залічэнні) ва Установу з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, устаноўчым дакументам, інфармацыяй аб наяўнасці ліцэнзіі на адукацыйную дзейнасць, сертыфікатамі аб дзяржаўнай акрэдытацыі, правіламі ўнутранага распарадку для навучэнцаў, іншымі лакальнымі прававымі актамі Установы, якія змяшчаюць правы і абавязкі навучэнцаў, а таксама па іх запыце – з вучэбнапраграмнай дакументацыяй;
распрацоўку з удзелам органа самакіравання, у які ўваходзяць законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў, парадку атрымання законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх навучэнцаў інфармацыі аб ходзе і змесце адукацыйнага працэсу, метадах навучання і выхавання, выніках вучэбнай дзейнасці навучэнцаў;
садзейнічанне ўпаўнаважаным дзяржаўным органам, іншым арганізацыям у правядзенні кантролю за забеспячэннем якасці адукацыі.
6. Ва Установе не дапускаецца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, а таксама стварэнне, ананімная ці іншая супярэчная заканадаўству дзейнасць рэлігійных арганізацый.
7. Выкарыстанне пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі метадаў і сродкаў навучання і выхавання, адукацыйных тэхналогій, якія наносяць шкоду фізічнаму або псіхічнаму здароўю навучэнцаў, не дапускаецца.
8. Пры рэалізацыі эксперыментальнага і інавацыйнага праекта забяспечваецца захаванне правоў і законных інтарэсаў удзельнікаў адукацыйнага працэсу, прадстаўленне і атрыманне адукацыі, узровень і якасць якой не могуць быць ніжэйшыя за патрабаванні, устаноўленыя адукацыйнымі стандартамі агульнай сярэдняй адукацыі.
9. Ва Установе створаны ўмовы для арганізацыі адукацыйнага працэсу:
вучэбна-метадычнае забеспячэнне;
кадравае забеспячэнне; матэрыяльна-тэхнічная база.
10. Кадравыя ўмовы рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ва Установе прадугледжваюць: укамплектаванасць педагагічнымі і іншымі работнікамі ў адпаведнасці са штатным раскладам; наяўнасць службовых (рабочых) інструкцый педагагічных, кіруючых і іншых работнікаў; забеспячэнне павышэння кваліфікацыі педагагічных работнікаў; правядзенне атэстацыі педагагічных работнікаў.
11. Матэрыяльна-тэхнічныя ўмовы рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі забяспечваюць:
11.1. засваенне зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі;
11.2. стварэнне ўмоў для актывізацыі самастойнай вучэбнай дзейнасці навучэнцаў, задавальнення іх індывідуальных адукацыйных запытаў, развіцця творчых здольнасцей, уключэння ў праектную, даследчую дзейнасць, іншыя віды сацыяльна значнай дзейнасці;
11.3. эфектыўнае выкарыстанне ў адукацыйным працэсе сучасных інфармацыйнакамунікацыйных тэхналогій;
11.4. укараненне электронных сэрвісаў, якія выкарыстоўваюцца:
педагагічнымі работнікамі пры арганізацыі, ажыццяўленні і аналізе вынікаў адукацыйнага працэсу;
навучэнцамі на вучэбных занятках (занятках), пры выкананні дамашніх заданняў, у вучэбна-даследчай і праектнай дзейнасці;
законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх навучэнцаў як удзельнікамі адукацыйнага працэсу.
12. Установа мае:
памяшканні, кабінеты, майстэрні, пляцоўкі, забяспечаныя мэбляй, інвентаром, сродкамі навучання і выхавання, неабходнымі для арганізацыі адукацыйнага працэсу;
памяшканні для заняткаў фізічнай культурай і спортам; памяшканне медыцынскага прызначэння;
памяшканні для арганізацыі харчавання навучэнцаў, педагагічных і іншых работнікаў
Установы, абсталяваныя ў адпаведнасці са спецыфічнымі санітарнаэпідэміялагічнымі патрабаваннямі, якія прад’яўляюцца да ўтрымання і эксплуатацыі ўстаноў адукацыі; іншую маёмасць у адпаведнасці з санітарна-эпідэміялагічнымі патрабаваннямі.
13. Ва Установе выконваюцца патрабаванні актаў заканадаўства да:
санітарна-гігіенічнага забеспячэння;
пажарнай бяспекі;
транспартнага забеспячэння навучэнцаў;
арганізацыі бяспечнай эксплуатацыі вулічна-дарожнай сеткі і тэхнічных сродкаў, арганізацыі дарожнага руху ў месцах размяшчэння Установы;
арганізацыі бяспечнай эксплуатацыі фізкультурна-спартыўных збудаванняў, спартыўнага інвентару і абсталявання; устаноўленага тэрміну і неабходнага аб’ёму бягучага і капітальнага рамонту.
14. Забараняюцца дзеянні (бяздзеянне), якія прыводзяць да неабгрунтаванага скарачэння або пагаршэння матэрыяльна-тэхнічнай базы Установы.
15. Педагагічныя работнікі Установы ў адпаведнасці з актамі заканадаўства маюць права на:
абарону прафесійнага гонару і годнасці;
забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці;
забеспячэнне ўмоў для аховы жыцця і здароўя падчас адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў;
творчую ініцыятыву, свабоду выбару педагагічна абгрунтаваных форм і метадаў навучання і выхавання, вучэбных выданняў і сродкаў навучання і выхавання;
доступ да вучэбна-праграмнай, вучэбна-метадычнай дакументацыі, інфармацыйнааналітычных матэрыялаў;
удзел у абнаўленні, распрацоўцы і вызначэнні структуры і зместу структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адукацыі;
удзел у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай, міжнароднай дзейнасці;
удзел у кіраванні Установай;
павышэнне кваліфікацыі;
маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай, навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці ў сістэме адукацыі;
аб’яднанне ў прафесійныя саюзы, іншыя грамадскія аб’яднанні, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству;
штомесячную кампенсацыю выдаткаў на набыццё вучэбнай і метадычнай літаратуры;
бясплатную перавозку да месца працы (да ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі) і назад школьнымі аўтобусамі па маршруце іх руху ў выпадку адсутнасці аўтамабільных перавозак пасажыраў транспартам агульнага карыстання, якія забяспечваюць прыбыццё педагагічнага работніка да пачатку яго працоўнага дня да месца працы і назад, і пры наяўнасці свабодных пасадачных месцаў у школьным аўтобусе.
16. Педагагічныя работнікі Установы абавязаны:
удзельнічаць у рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі;
арганізоўваць работу на аснове безумоўнай узаемнай павагі навучэнцаў, іх законных прадстаўнікоў, калег;
добрасумленна і якасна выконваць прафесійныя абавязкі, пастаянна ўдасканальваць свой прафесіяналізм;
фарміраваць у навучэнцаў духоўна-маральныя каштоўнасці, грамадзянскасць, патрыятызм, імкненне да здаровага ладу жыцця;
быць сумленнымі, шчырымі, справядлівымі і адкрытымі для зносін;
праяўляць добразычлівасць, ветлівасць і тактоўнасць, пазбягаць канфліктаў ва ўзаемаадносінах;
у межах заканадаўства захоўваць тайну асабіста даверанай інфармацыі;
садзейнічаць стварэнню пазітыўных узаемаадносін у калектыве навучэнцаў і педагагічным калектыве;
выконваць этычныя прынцыпы і нормы ў медыяпрасторы; знешнім выглядам, паводзінамі, культурай зносін адпавядаць статусу педагагічнага работніка.
17. Педагагічныя работнікі Установы не маюць права аказваць платныя кансультацыйныя паслугі па асобных вучэбных прадметах, модулях, тэмах, у тым ліку дапамогу ў падрыхтоўцы да ўступных іспытаў (рэпетытарства), навучэнцам, калі гэта прыводзіць да канфлікту інтарэсаў педагагічнага работніка.
18. Педагагічным работнікам Установы забараняецца выкарыстоўваць адукацыйны і выхаваўчы працэсы ў палітычных мэтах або для пабуджэння навучэнцаў да дзеянняў, якія супярэчаць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і актам заканадаўства.
19. Навучэнцы Установы маюць права на:
атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі агульнай сярэдняй адукацыі;
стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцей іх псіхафізічнага развіцця, стану здароўя і пазнавальных магчымасцей;
атрыманне дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і ў парадку, які вызначаецца Палажэннем аб установе дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2011 г. № 149;
павагу сваёй чалавечай годнасці, абарону ад фізічнага і (або) псіхічнага гвалту, жорсткага, грубага або абразлівага абыходжання, знявагі;
ахову жыцця і здароўя падчас адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў;
карыстанне падручнікамі (вучэбнымі дапаможнікамі) у адпаведнасці з заканадаўствам;
бясплатнае карыстанне бібліятэкай, вучэбнай і фізкультурна-спартыўнай базай Установы;
удзел у кіраванні Установай;
адпачынак на перапынках, аздараўленне падчас канікулаў;
стварэнне спрыяльных умоў для самаадукацыі; аб’ектыўную ацэнку вынікаў вучэбнай дзейнасці;
захаванне месца ва Установе ў выпадку накіравання для навучання і лячэння ў санаторную школу-інтэрнат;
вывучэнне зместу вучэбнага прадмета «Фізічная культура і здароўе» ў адпаведнасці з групай здароўя;
наведванне стымулюючых і (або) падтрымліваючых заняткаў;
выбар факультатыўных заняткаў у межах устаноўленай вучэбным планам Установы колькасці гадзін факультатыўных заняткаў і з улікам максімальнага дапушчальнага аб’ёму вучэбнай нагрузкі на аднаго навучэнца на тыдзень, устаноўленай спецыфічнымі санітарна-эпідэміялагічнымі патрабаваннямі да ўтрымання і эксплуатацыі ўстаноў адукацыі;
вывучэнне асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні ў адпаведнасці з вучэбным планам Установы;
засваенне зместу адукацыйнай праграмы прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых), адукацыйнай праграмы падрыхтоўкі вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў, самаходных машын; атрыманне харчавання ў парадку, вызначаным заканадаўствам;
удзел у алімпіядах, конкурсах, турнірах, канферэнцыях і іншых адукацыйных мерапрыемствах, спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, іншых мерапрыемствах;
заахвочванне да поспехаў у вучэбнай, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай дзейнасці, а таксама ў адукацыйных мерапрыемствах;
атрыманне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі і псіхалагічнай дапамогі;
удзел у маладзёжных і іншых грамадскіх аб’яднаннях, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству;
удзел у органах вучнёўскага самакіравання ва Установе; абарону ад любых супрацьпраўных замахаў.
20. Навучэнцы Установы абавязаны:
праяўляць ветлівасць і добразычлівасць у зносінах з настаўнікамі, іншымі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу, быць сумленнымі і шчырымі;
актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці Установы;
добрасумленна вучыцца, імкнуцца да якаснага авалодання ведамі, уменнямі, навыкамі, самавыхавання, развіцця сваіх здольнасцей; добрасумленна і адказна ставіцца да засваення зместу адукацыйных праграм, праграм выхавання;
паважліва ставіцца да членаў сваёй сям’і, настаўнікаў, навучэнцаў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
выконваць патрабаванні настаўнікаў і бацькоў па выкарыстанні прылад сувязі і відэазапісу, інтэрнэт-сувязі, выконваць правілы паводзін у інтэрнэт-прасторы; падтрымліваць парадак на сваім працоўным месцы;
клапаціцца аб сваім здароўі і здароўі іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу, паважліва ставіцца да іх нацыянальных і рэлігійных пачуццяў; беражліва адносіцца да маёмасці Установы, падтрымліваць чысціню і парадак ва Установе і на яе тэрыторыі.
21. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў Установы маюць права на:
азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, устаноўчым дакументам, інфармацыяй аб наяўнасці ліцэнзіі на адукацыйную дзейнасць, сертыфікатамі Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 31.05.2025, 8/43349 аб дзяржаўнай акрэдытацыі, правіламі ўнутранага распарадку для навучэнцаў, правіламі ўнутранага распарадку ў інтэрнатах (пры наяўнасці), іншымі лакальнымі прававымі актамі, якія змяшчаюць правы і абавязкі навучэнцаў, законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй; атрыманне інфармацыі аб ходзе і змесце адукацыйнага працэсу, метадах навучання і выхавання, выніках вучэбнай дзейнасці навучэнцаў у парадку, які вызначаецца кіраўніком Установы з удзелам органа самакіравання, у які ўваходзяць асобы з ліку законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў.
22. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў Установы абавязаны:
забяспечваць умовы для атрымання адукацыі і развіцця навучэнцаў;
ствараць умовы, неабходныя для вучобы, сацыялізацыі, умацавання здароўя, самаразвіцця і самарэалізацыі асобы дзіцяці;
паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
забяспечваць выкананне навучэнцамі, законнымі прадстаўнікамі якіх яны з’яўляюцца, патрабаванняў устаноўчых дакументаў, правіл унутранага распарадку для навучэнцаў;
пазбягаць канфліктаў ва ўзаемаадносінах з настаўнікамі, іншымі бацькамі, праяўляць добразычлівасць, ветлівасць і тактоўнасць;
падтрымліваць з удзельнікамі адукацыйнага працэсу канструктыўныя і даверлівыя адносіны, узаемадзейнічаць з настаўнікамі па пытаннях выхавання і навучання дзяцей;
садзейнічаць стварэнню пазітыўных узаемаадносін у калектыве навучэнцаў і бацькоўскай супольнасці;
прытрымлівацца этычных прынцыпаў і правіл паводзін, у тым ліку ў інтэрнэтпрасторы, паважліва ставіцца да нацыянальных і рэлігійных пачуццяў удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
знешнім выглядам, паводзінамі, культурай зносін быць станоўчым прыкладам для свайго дзіцяці.
23. Меры дысцыплінарнай адказнасці, умовы і парадак іх прымянення ў адносінах да навучэнцаў Установы вызначаюцца згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.