Практыкум з элементамі гульні «Не пачынай курыць»
У апошнія гады курэнне тытуню ператварылася ў сапраўдную праблему. На словах усе ведаюць, што курыць – здароўю шкодзіць, аднак працягваюць курыць.
Гэтая праблема існуе ўсюды. Часцей за ўсё прычыны, якія падахвочваюць ўзяць цыгарэту ў рукі — гэта міфы, створаныя самім народам: «з цікаўнасці», «проста так», «за кампанію», «каб здавацца дарослым».
Для таго каб паказаць усю важнасць праблемы распаўсюджвання курэння сярод дзяцей і падлеткаў 23 лістапада ў нашай школе прайшоў практыкум з элементамі гульні «Не пачынай курыць», прысвечаная Міжнароднаму дню адмовы ад курэння.
Прайшла асветніцкая гутарка, закліканая нагадаць школьнікам пра шкоду нікаціну і спосабах барацьбы з залежнасцю ад курэння, падчас практыкума вучні намалявалі плакаты, звязаныя са шкодай цыгарэт (тытуню).
Хочацца нагадаць вучням «ЖЫЦЦЁ – цудоўнае і доўгае падарожжа. Яна можа стаць небяспечнай экспедыцыяй, а можа, прыемнай шпацырам. Няхай побач пастаянна будзе той, хто прадбачыць бяду і дапаможа абыйсці яе бокам. Той, хто пакажа верны шлях да здароўя».
Педагог-арганізатар Е.А.Талкач