Экскурсия на Глубокский хлебозавод
Эпоха космоса! Начало!
Акция по благоустройству
Республиканский олимпийский урок
2 красавіка – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі
День птиц
Аутизм – скрытая «эпидемия» XXI века?
(филиал ОАО «Витебскхлебпром»)  ... Читать далее...
12 апреля 2026 года весь мир отмечает День авиации и космонавтики — памятную дату, посвящëнную 65-летию первого полëта... Читать далее...
В ГУО «Залесская средняя школа Глубокского района» с 4 по 11 апреля прошла акция по благоустройству территории... Читать далее...
6 апреля во всём мире отмечают Международный день спорта на благо развития и мира! В учреждении образования прошёл... Читать далее...
2 красавіка у класных калектывах прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Вытокі... Читать далее...
1 апреля - Международный день птиц! Этот замечательный праздник посвящен защите и сохранению удивительного мира... Читать далее...
Аутизм – скрытая «эпидемия» XXI века? ... Читать далее...

2 лютага 2022 года прайшло пасяджэнне педагагічнага савета

Сучасныя падыходы ў рабоце з адоранымі і высокаматываванымі школьнікамі“

Былі разгледжаны ключавыя пытынні:

1. Сутнасць паняцця ”адоранасць“, яго асаблівасці.

2. Формы і метады работы на вучэбных і факультатыўных занятках.

3. Алімпіядны рух.

4. Праектна-даследчая дзейнасць.

5. Навучанне дзяцей у сістэме дадатковай адукацыі.

6. ”Як не згубіць адоранага навучэнца?“  - падтрымка адораных і высокаматываваных школьнікаў.

Мэта: стварэнне ўмоў для аналізу паспяховага педагагічнага вопыту і вызначэнне новых падыходаў работы з адоранымі і высокаматываванымі навучэнцамі.

  З асноўным дакладам выступіла намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Альхімёнак Н.Я., якая прааналізавала дзейнасць педагагічнага калектыву па стварэнні ўмоў для асабістай, сацыяльнай самарэалізацыі і прафесійнага самавызначэння навучэнцаў.

Прадоўжыўся педсавет выступленнем прадстаўнікоў метадычный аб’яднанняў, якія падзяліліся вопытам работы з высокаматываванымі і адоранымі навучэнцамі. Настаўнік рускай мовы і літаратуры Протас І.Ц. акцэнтаваў увагу на рабоце з высокаматываванымі дзецьмі ў пазаўрочнай дзейнасці, настаўнік фізікі Чапулан Ф.Ф. – на формах і метадах работы на вучэбных занятках, настаўнік фізічнай культуры Лось І.У. прадставіў свой вопыт па арганізацыі індывідуальнай работы са школьнікамі, якія маюць пэўныя  дасягненні спартыўнай накіраванасці.

Кіраўнік гуртка Шарыпкін Р.Л. пазнаёміў з арганізацыяй даследчай дзейнасці навучэнцаў на занятках аб’яднання па інтарэсах ”Юныя краязнаўцы“.

 Класны кіраўнік 6-а класа Пачопка А.І. адзначыў ролю класнага кіраўніка ў рабоце з адоранымі і высокаматываванымі навучэнцамі.

Практычная частка педагагічнага савета была прадстаўлена панарамай метадычнага майстэрства настаўнікаў. Быў арганізаваны прагляд і абмеркаванне урыўкаў заняткаў па тэме Прымяненне розных форм дыферынцыяцыі і індывідуалізацыі“. Свой вопыт работы прадставілі настаўнік беларускай мовы і літаратуры Баговіч Р.М., настаўнік гісторыі Пачкоўская Л.А., настаўнік хіміі і біялогіі Ільясевіч В.М., настаўнік геаграфіі Спірковіч М.І. і кіраўнік гуртка “Вясёлка творчасці” Барсук А.М.

У выніку канструктыўных дыскусій у ходзе пасяджэння былі выяўлены праблемы і вызначаны шляхі іх рашэння.

lyut17

lyut18

 

Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці      Альхімёнак Н.Я.