Бяспечнае лета 2022
Бяспечнае лета 2022
З мэтай правядзення прафілактычных мерапрыемстваў з навучэнцамі і іх законнымі прадстаўнікамі ўстанову адукацыі 18 мая 2022 года наведаў інспектар ІСН Глыбоцкага РАУС Напорка Сяргей Вячаслававіч. У час выступлення перад бацькамі інспектар закрануў пытанні стварэння для непаўналетніх у летні час бяспечных умоў і кантролю паводзін у вольны час, процідзеяння злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці, кіберашуканства, недапушчальнасці дэструктыўных паводзін непаўналетніх у грамадстве і сацыяльных сетках, адказнасці за правапарушэнні і іншыя. Аналагічныя пытанні былі разгледжаны з навучэнцамі падчас круглага стала.
У час сустрэчы з інспектарам Напорка С.В.
Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Хахолка Т.Б.