Лагерь «Родничок»
Лагерь «Родничок» 
Лагерь «Родничок»
Лагерь «Родничок»
Лагерь «Родничок»
Лагерь «Родничок»
Экскурсия в музей П.О. Сухого
    17 июня воспитательно-оздоровительный лагерь «Родничок» посетила сотрудник РЦГиЭ Буко М.В. Она провела... Читать далее...
16 июня состоялась встреча с сотрудником РОЧС Зайковской Дарьей Александровной. В центре внимания была тема... Читать далее...
12 июня наш воспитательно-оздоровительный лагерь посетили гости из Глубокского историко-этнографического  музея,... Читать далее...
11 июня  воспитательно-оздоровительный лагерь посетила заведующая Запрудским ФАПом Котович Светлана Александровна.... Читать далее...
11 июня  воспитательно-оздоровительный лагерь «Родничок» посетили работники ГУК «Глубокская централизованная... Читать далее...
 10 июня воспитанники школьного лагеря "Родничок" побывали в природно-экологическом музее г. Полоцка.  Ребята... Читать далее...
Воспитательно-оздоровительный лагерь «Родничок» с дневным пребыванием 4 июня 2025 распахнул свои двери для 13 учащихся 1-3... Читать далее...

На старонках «Настаўніцкай газеты»

         16 мая 2022 года музей установы адукацыі «Мінулае Залесчыны» наведаў карэспандэнт «Настаўніцкай газеты» Грэчка Ігар Віктаравіч. Шмат цікавага пра краязнаўча-даследчую дзейнасць на Залесчыне паведаміў яму кіраўнік музея Шарыпкін Рыгор Леанідавіч. 21 мая 2022 года ў газеце надрукаваны артыкул «Вішнёвая сталіца», у якім можна пазнаёміцца з матэрыялам «Прадаўжальнік традыцый», у якім расказваецца пра дзейнасць педагога па даследванні і захаванні гісторыі роднага краю.

nast1

 

nast2

Прадаўжальнік традыцый

Вандроўныя шляхі Язэпа Драздовіча пралягалі і праз Залессе. Менавіта Драздовіч першым пачаў даследаваць курганы ў ваколіцах гэтай вёскі, збіраць мясцовы фальклор. Сёння шляхамі-дарогамі, па якіх некалі праходзіў мастак, вандруе не менш знакаміты збіральнік глыбоцкай даўніны настаўнік рускай мовы і літаратуры Залескай дзіцячага сада — сярэдняй школы Глыбоцкага раёна Рыгор Леанідавіч Шарыпкін.

Па словах педагога, вывучаць родны край ён пачаў яшчэ ў дзяцінстве. Інакш і не магло быць, паколькі бацькі былі ўлюблёнымі ў краязнаўства,  такімі жа апантанымі былі і дзядуля з бабуляй – настаўнікі Залескай школы. Жылі ў суседняй вёсцы Бушыкі, а там такія мясціны, што не стаць краязнаўцам проста немагчыма. Музей Залескай школы, у якім мы гутарылі з Рыгорам Леанідавічам, — гэта ўжо яго другое “краязнаўчае дзіця”. Першую экспазіцыю ён стварыў яшчэ ў вёсцы Лучайка. Калі мясцовую школу закрылі, экспанаты давялося перавезці ў Залессе. Сёння музейная калекцыя налічвае больш за тысячу адзінак толькі асноўнага фонду.

— Калі з дзецьмі вывучаю археалогію, то заўсёды расказваю, што першым даследчыкам гарадзішчаў у ваколіцах Залесся быў Язэп Драздовіч. Ён часта наведваўся ў наш край, жыў у Летніках у свайго сябра Янкі Пачопкі. Язэп Драздовіч абышоў літаральна кожны куточак Залесчыны, запісваў, занатоўваў убачанае і пачутае ў дзённік. Мне пашчасціла чытаць гэтыя запісы. Калі пачынаеш расказваць пра гэта дзецям, то ў іх абуджаецца цікавасць да краязнаўства. Акрамя археалогіі, мы грунтоўна даследавалі лёс залескай сядзібы графскага роду Корсакаў, заснаванай яшчэ ў 1540 годзе, гісторыю адукацыі ў нашым краі. Вывучылі і гісторыю царквы ў Бушыках, якая пачынае летапіс дзесьці ў XVI стагоддзі, — расказвае настаўнік.

У Рыгора Леанідавіча, як і ў кожнага краязнаўца, свой стыль працы. Спачатку збіраюцца прадметы, экспануюцца, а потым бярэцца нейкая канкрэтная тэма і па ёй пачынаецца стварэнне вучнёўскіх даследчых праектаў. За многія гады такіх праектаў пад кіраўніцтвам настаўніка рэалізавана некалькі дзясяткаў. Нядаўні — “Беларуская хата — зашыфраваны сусвет”.

— Я вельмі люблю этнаграфію. У нас чамусьці часта лічаць, што этнаграфія — гэта нешта прымітыўнае (драўляныя рэчы, сялянскі побыт — усё можна лёгка знайсці). Аднак кажу вучням, уявіце, што рэчы, якія вы бачыце ў музеі, ствараліся рукамі нашых вяскоўцаў, і кожная рэч давалася няпроста. І адна толькі павага да экспанатаў у тым, што гэта вынік цяжкай працы нашых продкаў, землякоў. На жаль, сучасныя дзеці, калі першы раз заходзяць у музей, не могуць расказаць аб прызначэнні нават самых простых прадметаў. Тады я пачынаю гульню кшталту “адгадай, што гэта такое”. Наогул, мая задача прывучыць дзяцей да таго, каб яны збіралі экспанаты і разумелі, што іх трэба ў першую чаргу захоўваць, а потым ужо вывучаць, даследаваць, ствараць праекты. Галоўнае — глядзець пад ногі, — дзеліцца настаўнік.

Глядзець можна вельмі ўважліва і ўсё роўна нічога не знаходзіць. Таму поспех у вывучэнні роднага краю ў многім залежыць ад шанцавання. А добраму краязнаўцу шанцуе заўсёды, у добрага краязнаўца на агародзе нават крот можа выкідваць на паверхню зямлі старадаўнія манеты. Рыгор Леанідавіч не схлусіць!

— Адна з маіх любімых тэм — тапаніміка. Самым знакамітым даследчыкам тапанімікі Залесчыны быў зноў жа Язэп Драздовіч. Дзякуючы яго “Дзённіку”, мы ведаем незвычайнае гучанне такіх назваў, як азёры Бялуша, Мурома, Астроўскае, Гародня, Нішкунцкае, вёска Зубцы. Наогул, тапаніміка для Драздовіча адыгрывала вельмі важную ролю. А мы кожную цытату Драздовіча бралі да ўвагі і рабілі свае даследчыя вынікі, — расказвае настаўнік. — Шмат якія з тапонімаў Залесчыны маюць цікавую гісторыю. У першую чаргу трэба выдзеліць само Залессе, якое ўпамінаецца ў 1378 годзе. Тапонім Залессе вельмі распаўсюджаны на Беларусі, тлумачыцца вельмі лёгка — месца за лесам. Але цікава тое, што ў нашым краі акрамя Залесся існавалі Залессе-Царкоўнае і Залессе-Астроўна. Вось яшчэ адзін цікавы тапонім — Гойлева. Так называлі вёску паміж Бушыкамі і Кур’янавам. Вёска знікла з карты ў 50-я гады, але з летапісаў мы даведваемся, што гэты тапонім узнік у 1618 годзе, калі там пасяліліся слугі тагачаснага ўладара Залесся па прозвішчу Гайлы. Рака Паловіца ўзгадваецца з 1387 года. На высокім беразе гэтай рэчкі размешчана вёска Паловіца. Назва нясе ў сабе сэнс “полае, нізкае месца”. Сапраўды, нават на фотаздымках бачна, у якіх нізінах і балоцістых месцах цячэ рака. А, напрыклад, вёска Прытыкі прыхоўвае ў сабе сэнс “упрытык”, што азначае “месца, якое ўшчыльную падыходзіла да межаў чужой зямлі”.

Як мы звычайна вызначаем турыстычную прывабнасць тых ці іншых мясцін? У першую чаргу па наяўнасці помнікаў архітэктуры. У ваколіцах Залесся не засталося ні шыкоўных палацаў (нават іх руін), ні старадаўніх храмаў. Але пасля размовы з Рыгорам Леанідавічам Шарыпкіным пераконваешся, што нават край, дзе няма значных помнікаў архітэктуры, у плане краязнаўчай прывабнасці можа сапернічаць з самымі раскручанымі мясцінамі. Сапраўды, не месца ўпрыгожвае чалавека, а чалавек месца. У нашым выпадку гэты чалавек (прадаўжальнік краязнаўчых традыцый, закладзеных Язэпам Драздовічам) не толькі вывучае родныя мясціны, але і праслаўляе іх.

З артыкула «Вішнёвая сталіца» у «Настаўніцкай газеце».

 Аўтар Грэчка І.В.

Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Хахолка Т.Б.