21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы
Штогод 21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы. Да гэтага дня былі прымеркаваны наступныя мерапрыемствы: агульнарэспубліканская дыктоўка, інтэлектуальная гульня ”Пазнай слова“, гадзіна зносін ”Чытаем творы беларускіх пісьменнікаў“ ,дыстанцыйная алімпіяда памяці Г.А.Арцямёнка.
На агульнашкольнай лінейцы былі падведзены вынікі дадзеных мерапрыемстваў і ўручаны прызы ўдзельнікам рэспубліканскага інтэлектуальнага конкурсу ”Буслік – 2022 “.
У час агульнарэспубліканскай дыктоўкі
Агульнашкольная лінейка, прысвечаная Дню роднай мовы
Удзельнікі і пераможцы конкурсу ”Буслік – 2022 “
Кніжная выстава ў школьнай бібліятэцы
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Грыбун А.М.