Бяспека і адказнасць – патрабаванне часу
У пачатку сакавіка вялікая ўвага ўдзялялася азнаямленню навучэнцаў і іх бацькоў з адказнасцю за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. З гэтай мэтай былі праведзены растлумачальныя гутаркі з навучэнцамі, бацькоўскія сходы, на якіх педагагічнымі работнікамі сумесна з начальнікам ІДН Кучыцам В.М. была данесена інфармацыя аб небяспецы субкультуры ЧВК «Рёдан», аб маніпуляцыяхпадлеткамі пасродкам сацсетак. Акрамя гэтага закрануліся пытанні бяспекі ў вясенні перыяд, правілы паводзін у грамадскіх месцах, зносін з незнаёмцамі і іншыя надзённыя пытанні.

Выступленне інспектара ІДН перад навучэнцамі

Увага пытанням бяспекі

Выступленне інспектара ІДН перад бацькамі
Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Хахолка Т.Б.