Прафарыентацыйная сустрэча
У рамках прафарыентацыйнай дзейнасці ў класах аграрнай накіраванасці 27 красавіка 2023 года прайшла сустрэча навучэнцаў з прадстаўніком Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта. Дубкова А.В. пазнаёміла навучэнцаў з умовамі навучання, пражывання, арганізацыі дасуга ва ўніверсітэце. Агучыла 12 спецыяльнасцей вышэйшай адукацыі першай ступені і 6 спецыяльнасцей другой ступені вышэйшай адукацыі, па якіх ажыццяўляецца навучанне. Прапанавала навучэнцам выкарыстоўваць мэтавыя накіраванні ад сельскагаспадарчых і перапрацоўваючых прадпрыемстваў.
Прафарыентацыйную гутарку праводзіць прадстаўнік БДАТУ Дубкова А.В.
Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Хахолка Т.Б.