Залеская сярэдняя школа – 50 гадоў гісторыі
Залеская сярэдняя школа – 50 гадоў гісторыі
27 красавіка 2024 года для Залескай сярэдняй школы стала асаблівым днём: установа адукацыі святкавала залаты юбілей – 50 гадоў.
Цяжка параўноўваць юбілейную дату аднаго чалавека з днём нараджэння вялікага агульнага дома пад назвай ”школа“. Колькі дзіцячых галасоў за паўстагоддзя чулі гэтыя сцены; якія таленты пачыналі свой шлях тут; колькі настаўнікаў шчыравала на ніве асветніцтва за гэты час…
…У студзені 1974-га года, адразу пасля зімовых канікул, вучоба пачалася ў сценах новага будынка. І гэта была падзея! Новая тыпавая школа на 320 вучнёўскіх месцаў разам са спартыўнай залай і абсталяванымі кабінетамі, актавай залай і сталовай уступіла ў шэраг дзейнічаючых устаноў. Побач з установай быў пабудаваны для настаўнікаў жылы дом на чатыры сям’і. У вызваліўшыхся будынках старой школы абсталявалі інтэрнат для дзяцей з аддаленых вёсак, размясцілі школьную бібліятэку. Пачала абсталёўвацца і афармляцца прышкольная тэрыторыя. Гаспадарчым метадам і сваімі сіламі быў пабудаваны цагляны гараж на два трактары, стралковы цір, узведзена школьная цяпліца, адкрыты спартыўны стадыён і дзіцячая гульнявая пляцоўка. Рукамі вучняў пасаджаны дрэвы, кусты, кветкі.
Гісторыя любой школы слаўная імёнамі выдатных настаўнікаў і таленавітых вучняў. Залеская сярэдняя школа памятае педагога Паўловіч Аляксандру Ульянаўну: за дасягнутыя поспехі ў атрыманні высокіх ўраджаяў і правядзенне з навучэнцамі даследніцка-вопытнай работы на прышкольным участку яна 7 разоў выбіралася ўдзельнікам ВДНГ СССР. Вынікам асветніцкай і педагагічнай дзейнасці сталі ўзнагароды настаўніцы: ”Выдатнік народнай асветы“; званне ”Заслужаны настаўнік БССР“; бронзавы медаль ВДНГ СССР ”За дасягнутыя поспехі ў развіцці народнай гаспадаркі“.
Будучае дзіцяці закладваецца ў школе. Шмат імёнаў выпускнікоў Залескай сярэдняй школы з гонарам прагучалі на святочнай сустрэчы. Сярод былых вучняў – работнікі сельскай гаспадаркі, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, педагогі, урачы, ваенныя, будаўнікі, навуковыя супрацоўнікі, лётчыкі, юрысты... Выпускнікі Залесскай сярэдняй школы працуюць на карысць нашай краіны і дастойна прадстаўляюць яе за межамі. Сярод іх Кажан Андрэй Вячаслававіч, выпускнік 1986 года, які працаваў дыпламатам Беларускага пасольства ў Швейцарыі, Ізраілі, Туркменістане, консулам дыпламатычнага прадстаўніцтва ў ЗША (г. Вашынгтон), саветнікам-загадчыкам консульскага аддзела Пасольства Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы, у дадзены момант начальнік Галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь; Яшчанка Раман Канстанцінавіч, выпускнік 2010 года, супрацоўнік «Белгеадэзіі», удзельнік ХІІ зімніх Паралімпійскіх гульняў 2018 года ў Пхенчхане (Паўднёвая Карэя), гід трохразовай паралімпійскай чэмпіёнкі Святланы Сахоненка: разам яны атрымалі тры залатыя медалі ў лыжных гонках, бронзавы медаль у біятлоне; Красоўскі Станіслаў Канстанцінавіч, выпускнік 1973 года, дырэктар Полацкага кадэцкага вучылішча; Грыбун Генадзь Леанідавіч, выпускнік 1975 года, лётчык-інжынер, камандзір эскадрыллі, ваенны лётчык І-га класа. Працуе ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Дацэнт кафедры ваеннага мастацтва, падпалкоўнік запасу. Узнагароджаны медалём “За баявыя заслугі”; Катовіч Уладзімір Алегавіч, выпускнік 1980 года, загадчык аддзялення Гомельскага цэнтра мікрахірургіі вока, галоўны афтальмолаг Гомельскай вобласці; Барсук Веньямін Іванавіч, выпускнік 1977 года, генеральны дырэктар унітарнага прадпрыемства ”Упраўленне капітальнага будаўніцтва Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта“. Лаурэат звання “Чалавек года Віцебшчыны — 2018”; Шарыпкін Сяргей Леанідавіч, выпускнік 1981 года, былы дырэктар, настаўнік біялогіі і хіміі Навасёлкаўскай сярэдняй школы Пастаўскага раёна, лаурэат рэспубліканскага конкурсу ”Настаўнік года – 2001“; Міхайлоўскі Валерый Пятровіч, выпускнік, 1981 года, дырэктар ДУА ”Бегомльская спецыяльная школа-інтэрнат Докшыцкага раёна“; Бабіч Юрый Міхайлавіч, выпускнік 1983 года, дацэнт кафедры беларускай і рускай філалогіі ВГУ імя П.М.Машэрава, кандыдат філалагічных навук; Крупская Наталля Канстанцінаўна, выпускніца 1999 года, начальнік упраўлення кадравай работы РУП ”Белпочта“, дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў; Баравік Вікторыя Пятроўна, выпускніца 2006 года, выкладчык кафедры вышэйшай матэматыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі; Галасуй Алеся Пятроўна, выпускніца 2010 года, малодшы саветнік юстыцыі, старэйшы памочнік пракурора г. Мінска.
Многія з нашых выпускнікоў прысвяцілі сваю працоўную дзейнасць роднай Глыбоччыне! Сярод іх Жук Віктар Канстанцінавіч, выпускнік 1976 года, былы кіраўнік будаўнічай арганізацыі “Глыбоцкая ПМК”; Дылевіч Галіна Пятроўна, выпускніца 1976 года, доўгі час адпрацавала на пасадзе старшыні Залескага сельскага савета; Ананька Пётр Спірыдонавіч, выпускнік 1979 года, узначальваў сельскую фермерскую гаспадарку ”Запрудскае“, зараз – кіраўнік ААТ ”Жвіранка“ Шаркаўшчынскага раёна; Вазнякова Антаніна Дмітрыеўна, выпускніца 1980 года, былы кіраўнік СГФ ”Капыльшчына“; Каровікава Феліцыя Фёдараўна, выпускніца 1974 года, працавала урачом агульнай практыкі Запрудскай амбулаторыі, Глыбоцкай цэнтральнай райбальніцы, зараз – загадчык інфекцыйннага аддзялення Глыбоцкай паліклінікі; Краснадубскі Сяргей Аляксандравіч, выпускнік 1993 года, ваенны камісар Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў, лаурэат звання “Чалавек года Віцебшчыны – 2017”; Снарскі Іван Іванавіч, выпускнік 2003 года, начальнік Глыбоцкага міжраённага аддзялення Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы; Кожух Валянціна Ніфанаўна, выпускніца 1984 года, намеснік генеральнага дырэктара па фінансавых пытаннях Глыбоцкага МКК; Далідзёнак Віктар Алегавіч, выпускнік 1986 года, галоўны аграном СУП “Мярэцкія”.
А колькі выпускнікоў Залескай сярэдняй школы працуе зараз тут жа, у сваіх родных сценах? 15 чалавек! Сярод іх дырэктар установы Кміта Таццяна Іванаўна, педагогі Чапулан Франц Францавіч, Шарыпкін Рыгор Леанідавіч, Барсук Аксана Мікалаеўна, Протас Іна Цімафееўна, Гаўрыльчык Тамара Леанідаўна, Пачкоўская Любоў Андрееўна, работнікі ўстановы Акуліч Святлана Уладзіміраўна, Альхімёнок Таццяна Міхайлаўна, Жгун Жанна Анатольеўна, Казлова Святлана Анатольеўна, Кароль Аляксандр Алегавіч, Нікіціна Іна Мікалаеўна, Барыла Жанна Аляксандраўна, Сіманковіч Алена Аляксандраўна. І гэта яшчэ адзін прыклад шчырай адданасці сваёй малой радзіме.
На свяце прысутнічалі ветэраны педагагічнай працы, настаўнікі, якія шмат гадоў аддалі працы ў Залессі. Сярод іх былы дырэктар Кажан Марыя Міхайлаўна, якая 18 гадоў узначальвала ўстанову адукацыі, былыя намеснікі дырэктара Ліпская Надзея Мікалаеўна і Раслевіч Зоя Аляксандраўна, настаўнікі Шэмель Марыя Яўгеньеўна, Пачкоўская Таццяна Максімаўна, Гаўрыльчык Тамара Леанідаўна, Папова Марыя Іванаўна, Саковіч Здзіслаў Францавіч і Саковіч Юлія Браніславаўна. Словы падзякі за іх шматгадовую адданую працу прагучалі ад іх былых вучняў, прысутных на свяце.
У якасці ганаровых гасцей юбілея на свяце прысутнічалі галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта Ліманоўская Валянціна Пятроўна, старшыня Глыбоцкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Вайцюль Наталля Іванаўна, старшыня Залескага сельскага выканаўчага камітэта Заяц Барыс Ільіч, прадстаўнікі грамадскасці Глыбоччыны. Кожны з гасцей выказаў словы віншавання і падзякі ветэранам і дзеючым педагогам. 15 работнікаў ўстановы адукацыі атрымалі Ганаровыя граматы і Падзякі рознага ўзроўню за добрасумленную шматгадовую працу ў сістэме адукацыі, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Глыбоцкага раёна. Сертыфікат на 3000 рублёў для развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі і каштоўныя падарункі ўручаны дырэктару Кміта Таццяне Іванаўне.
Са словамі віншавання і падзякі да прысутных звярнуліся былыя выпускнікі Каровікава Феліцыя Фёдараўна, Кажан Андрэй Вячаслававіч, Шарыпкін Сяргей Леанідавіч, Кожух Валянціна Ніфанаўна, Вазнякова, Антаніна Дзмітрыеўна, педагогі-ветэраны Кажан Марыя Міхайлаўна, Шэмель Марыя Яўгеньеўна, Саковіч Юлія Браніславаўна. Шмат цёплых і шчырых слоў прагучала ў гэты дзень на залатым юбілеі Залескай сярэдняй школы.
Ну, а дзеці? Дзеці паказалі сябе творчымі майстрамі на сцэне, даказалі незгасальную энергію дзіцячай непасрэднасці.
Хочацца сказаць яшчэ толькі адно: жыві, школа! Працуй далей! Кожны з нас свае лепшыя дзіцячыя гады праводзіць у тваіх сценах, і ў памяці кожнага з нас самае светлае і добрае звязана са школай…
Настаўнік рускай мовы і літаратуры, кіраўнік школьнага музея, выпускнік 1984 года Шарыпкін Рыгор Леанідавіч
Фотаздымкі з мерапрыемства па спасылцы: