Дабрачынны кірмаш
15 снежня ў школе традыцыйна прайшоў дабрачынны кірмаш, у якім прынялі актыўны ўдзел вучні 2-10 класаў, настаўнікі.
Хочацца адзначыць самых актыўных і пастаянных удзельнікаў кірмашу: Карпік Соф'ю, Лася Івана, Лася Іллю, Фёдараву Ульяну, Навойчыкаў Юлію, Эвеліну і Яну, Аніськаў Алега і Аляксандру, Цімафееву Ангеліну.
Усім бацькам выказваем падзяку за дапамогу ў арганізацыі кірмашу.
СПЯШАЙЦЕСЯ РАБІЦЬ ДОБРЫЯ СПРАВЫ!
Педагог-арганізатар Талкач Е.А.