Раённы этап «Акцябрацкі КВІЗ»
На базе ДУА «СШ №1 г.Глыбокае ім.П.В.Сухога», прайшоў раённы этап «Акцябрацкага квіза», які ўяўляў сабой віктарыну ў сучасным абліччы з выкарыстаннем медыякантэнту, інтэрактыўных галаваломак і каверзных пытанняў.
✨ квіз уключаў пытанні па развіцці піянерскага руху, гісторыі і сучаснасці Беларусі і г.д.
Па выніках гульні наша каманда «Агеньчыкі» заняла 1 месца сярод 14 школ раёна, і наперадзе яе чакае больш складаныя пытанні на абласным этапе 🎉🎉🎉
Педагог-арганізатар Талкач Е.А.