Спаборніцтва ”Будучыя абаронцы“
Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь у пачатковых класах прайшло спаборніцтва ”Будучыя абаронцы“, у якім прынялі ўдзел хлопчыкі 3-4 класаў. Каманды ”Полымя“ і ”Тарнада“ спаборнічалі ў сіле, спрыце, паказвалі свае веды і ўменні. На фінішы кожная каманда налічыла па 20 зорачак-ачкоў – перамагла дружба! Віншуем удзельнікаў з надыходзячым святам!
умовамі спаборніцтва знаёміць класны кіраўнік 4 класа Барсук А.М.
Спаборніцтва па складанні самалёцікаў. Каманда ”Тарнада“
Перамагла дружба!
Класны кіраўнік 4 класа Барсук А.М.