Тыдзень спорту і здароўя
З 03.09. па 10.09. прайшоў ”Тыдзень спорту і здароўя“ ў рамках рэспубліканскага комплекса спартыўна-масавых мерапрыемстваў.
На працягу тыдня адбылася сустрэча з медыцынскім работнікам, якая паведаміла вучням аб уплыве спорту на здароўе чалавека. З малодшымі школьнікамі была праведзена спартыўная эстафета ”Вяселыя старты“, а старэйшыя вучні змаглі паказаць сваю сілу і моц у спаборніцтвах па армрэслінгу, піянерболе, валейболе, у легкаатлетычным кросе.
Тыдзень быў насычаны цікавымі сустрэчамі і разнастайнымі спаборніцтвамі, дзе кожны вучань змог паказаць свае здольнасці ў спорце.

Інфармацыйная гадзіна ”Беларусь спартыўная“

Сустрэча з медыцынскім работнікам

Спартыўная эстафета ”Вясёлыя старты“

Легкаатлетычны крос
Кіраўнік фізічнага выхавання Лось І.У.