Дзень жанчын
7 сакавіка ва установе адукацыі прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя дню жанчын. Пачалося святкаванне з дашкольнай групы. Выхаванцы віншавалі сваіх мам, бабуль песнямі, вершамі, танцамі і, вядома ж, падарункамі, зробленымі ўласнымі рукамі.
Навучэнцы 1-11 класаў падрыхтавалі святочны канцэрт, стварыўшы для прысутных цёплую утульную абстаноўку і сонечны добры настрой.
Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Хахолка Т.Б.