Экскурсия на Глубокский хлебозавод
Эпоха космоса! Начало!
Акция по благоустройству
Республиканский олимпийский урок
2 красавіка – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі
День птиц
Аутизм – скрытая «эпидемия» XXI века?
(филиал ОАО «Витебскхлебпром»)  ... Читать далее...
12 апреля 2026 года весь мир отмечает День авиации и космонавтики — памятную дату, посвящëнную 65-летию первого полëта... Читать далее...
В ГУО «Залесская средняя школа Глубокского района» с 4 по 11 апреля прошла акция по благоустройству территории... Читать далее...
6 апреля во всём мире отмечают Международный день спорта на благо развития и мира! В учреждении образования прошёл... Читать далее...
2 красавіка у класных калектывах прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Вытокі... Читать далее...
1 апреля - Международный день птиц! Этот замечательный праздник посвящен защите и сохранению удивительного мира... Читать далее...
Аутизм – скрытая «эпидемия» XXI века? ... Читать далее...

25 красавіка у г. Мінску  сабраў на творчую сустрэчу педагогаў-краязнаўцаў з усёй краіны рэспубліканскі краязнаўчы форум. Праца форума прайшла пад агульнай назвай “Адукацыйны патэнцыял краязнаўчай дзейнасці: традыцыі і інавацыі”. Галоўнай мэтай сустрэчы стала падвядзенне вынікаў рэспубліканскага агляду-конкурсу краязнаўчых выданняў педагогаў. Прыемна адзначыць, што наш настаўнік Шарыпкін Рыгор Леанідавіч атрымаў ў рэспубліцы дыплом І ступені ( І месца)  ў намінацыі “Краязнаўчыя зборнікі і інфармацыйна-папулярныя выданні” за прадстаўленыя праекты сваёй кнігі “Залескі край. Мінулае ў люстэрку часу”.

Варыянт будучай кнігі ўяўляе сабой зборнік краязнаўчых публіцыстычных нарысаў па гісторыі Залесчыны ў двух частках (частка І “Гартаючы гісторыі старонкі”, частка ІІ “Асветніцтва, паэзія і творчасць”).

Гэтая кніга ёсць не што іншае, як вынік  30-гадовай дзейнасці настаўніка на ніве краязнаўства, даследавання і вывучэння гісторыі сваёй малой радзімы – Залесчыны.

Чытачы нашай раённай газеты добра знаёмыя з гэтай кнігай, бо амаль што ўсе раздзелы выдання друкаваліся ў “Весніку Глыбоччыны” ў перыяд з 2017 па 2020 гг.

Нават і за апошні час кніга дапоўнена многімі новымі матэрыяламі, звесткамі, фактамі: настолькі шмат зараз можна здабыць раней невядомай інфармацыі з інтэрнэт-прасторы, з архіваў.

Самым каштоўным у змесце кнігі для настаўніка асабіста з’яўляецца тое, што многія раздзелы двухтомнага зборніка – вынік сумеснай даследчай працы педагога са сваімі вучнямі-краязнаўцамі. Даследчыя праекты і навуковыя працы па гісторыі Свята-Пакроўскай царквы ў в. Бушыкі, графскай сядзібы ў маёнтку Залессе-Астроўна, касцёла ў в. Залессе, стараабрадніцкай царквы Успенскай Божай Маці ў в. Залессе, старажытных гарадзішчаў ранняга жалезнага веку ў в.в. Запруддзе і Зубкі, творчасць Язэпа Драздовіча і Янкі Пачопкі, Міхася Машары і Фамы Ляшонка… Пра гэта і многае іншае з гісторыі нашых мясцін расказвалі дзеці Залескай сярэдняй школы ў розныя часы на раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсах, чытаннях, праектах. І ўсё гэта і шмат іншага ўвайшло ў кнігу, сталася працягам вядзення і напісання цікавейшага летапісу гісторыі і культуры Залескага краю ў непарыўнай сувязі з агульнай гісторыяй Глыбоччыны.

sar1

Дэлегацыя настаўнікаў-краязнаўцаў Віцебшчыны на рэспубліканскім форуме. Выстава краязнаўчых выданняў педагогаў

Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Хахолка Т.Б.