Гульня-віктарына «У краіне акцябрат»
Гульня-віктарына «У краіне акцябрат»
21 лістапада ў нас у школе прайшла гульня-віктарына «У краіне акцябрат». А прайшліся акцябраты па промнях акцябрацкай зорачкі. На «Акцябрацкім праменьчыку» дзеці ўспомнілі і распавялі легенду пра акцябратаў. Наступныя станцыі-праменьчыкі былі: «правілы акцябрат», «гэта я, гэта я, гэта ўсе мае сябры», «парныя выпрабаванні», «намалюй жывёлу», «загадкі-саабражалкі», «дабягі, узваж, намалюй» і інш. Ва ўсіх выпрабаваннях акцябрата праявілі сябе спрытнымі, спагаднымі і актыўнымі. Скончылася мерапрыемства ўзнагароджаннем каманды пераможцаў. Перамогу атрымала каманда «Талісман».
Педагог-арганізатар Е.А.Талкач