Дзень жанчын
Напярэдадні Дня жанчын ва ўстанове адукацыі прайшоў бацькоўскі сход, прысвечаны асновам фарміравання здаровага ладу жыцця навучэнцаў у школе і сям’і. Перад бацькамі выступілі інспектар ІДН Глыбоцкага РАУС Пачопка Людміла Аляксандраўна, інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Глыбоцкага РАНС Зайкоўская Дар’я Аляксандраўна, памочнік урача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе Катовіч Святлана Аляксандраўна, кіраўніцтва ўстановы адукацыі. Узнятыя пытанні напрамую былі звязаны захаваннем здароўя дзяцей, іх бяспекай і прафілактыкай дэвіянтных паводзін. Пасля завяршэння сходу ўсіх прысутных запрасілі на святочную праграму, якую навучэнцы падряхтавалі да Дня жанчын.










Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Хахолка Т.Б.